Бібліятэкары гарадской бібліятэкі заклікалі чытачоў выконваць правілы бяспекі

Культура

У гарадской бібліятэцы разгарнулася кніжная выстава “За бяспеку разам”, прымеркаваная да аднайменнай рэспубліканскай прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей.

Акцыя будзе доўжыцца з 10 па 28 красавіка. На кніжнай выставе можна панаёміцца з тэматычнымі буклетамі і памяткамі, матэрыяламі па асновах бяспекі жыццядзейнасці.

Бібліятэкары знаёмяць чытачоў з правіламі бяспекі і раздаюць буклеты, якія дапамогуць зарыентавацца ў экстранай сітуацыі, падкажуць, як выклікаць пры неабходнасці ратавальнікаў.

Прадстаўленыя на выставе матэрыялы разлічаны на чытачоў розных узроставых катэгорый.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *