Мерапрыемства да 8 Сакавіка прайшло ў гарадской бібліятэцы

Культура

У гарадской бібліятэцы напярэдадні вясновага свята — Дня жанчын прайшла гутарка-разважанне “Мы — жанчыны, а значыць, мы ў адказе…”. Сама размова з удзельнікамі мерапрыемства атрымалася вельмі душэўнай і шчырай. Жанчыны, актыўныя наведвальнікі і прыхільнікі гарадской бібліятэкі, распавядалі пра тое, што іх хвалююць не толькі фінансавыя і матэрыяльныя праблемы, арыентацыя на паспяховую кар’еру, але і такія складнікі ў жыцці, як моцная сям’я, асабістае, духоўнае і творчае развіццё. Не абышлося і без дыскусіі па некаторых пытаннях, што засведчыла аб неабыякавасці прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва да працэсаў, якія адбываюцца ў сучасным грамадстве.

Людміла ЗаАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *