У гарадской бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Паміж жыццём і смерцю”, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць загінулых ваеннаслужачых хвілінай маўчання. Бібліятэкары расказалі прысутным пра тое, для чаго ў Афганістан у далёкім 1979 годзе быў уведзены абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў, і як воіны-афганцы выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак.
Аповед суправаджаўся электроннай прэзентацыяй аб воінах-інтэрнацыяналістах, нашых земляках, якія загінулі ў той вайне. На мерапрыемства былі запрошаны ветэраны вайны ў Афганістане Віктар Мар’янавіч Вярсоцкі і Павел Іванавіч Макей, якія падзяліліся сваімі ўспамінамі пра тыя нялёгкія дні і цяжкія баі, праведзеныя ў Рэспубліцы Афганістан. Прысутныя праглядзелі відэаролік аб афганскай вайне «Афганістан баліць у маёй душы».
Людміла Зарэцкая, загадчык гарадской бібліятэкі.