Ашмянскія школьнікі наведалі музей імя Я. Купалы

Образование

Зусім нядаўна празвінеў апошні званок для школьнікаў. Штогод у  час летняга адпачынку 8 “А”  клас  сярэдняй школы №1 г.Ашмяны імя М.М.Гружэўскага з задавальненнем наведвае розныя рэспубліканскія экскурсійныя абекты.

11 лістапада 2022 года мы будзем адзначаць 140-годдзе з дня нараджэння беларускага песняра Я.Коласа, менавіта таму мы выбралі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей імя Я. Коласа.

Якуб Колас – славуты майстар мастацкага слова, грамадскі дзеяч, вучоны, адзін  з стваральнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. У музеі зберагаецца гісторыя жыцця і твочасці класіка, клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы і бібліятэка. Экскурсавод падрабязна і вельмі цікава распавёў пра творчасць паэта, яго жыццёвы шлях. Дзеці мелі магчымасць пачуць запіс  голасу песняра, які дэкламуе свае вершы.

Вучні ўважліва слухалі і адзначылі, што экскурсія была захапляльнай і пазнавальнай. Атмасфера дома-музея аб’яднала мінулае пакаленне і сучаснае. Дала магчымасць моладзі пераасэнсаваць свае адносіны да беларускай літаратуры, натхніла на творчыя пошукі.

Напрыканцы экскурсіі дзеці змаглі дакрануцца да жывой памяці аб Я.Коласе, да дуба, пасаджанага самім паэтам.

І. Карповіч, класны кіраўнік 8 “А” класа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *