У гарадской бібліятэцы прайшла акцыя “Гадзіна зямлі”

Культура

 

25 сакавіка ў гарадской бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да міжнароднай акцыі “Гадзіна зямлі”. З году ў год акцыя дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказна ставіцца да навакольнага свету.

Сёння “Гадзіна Зямлі” — гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Напярэдадні яе супрацоўнікі гарадской бібліятэкі размясцілі матэрыял аб правядзенні “Гадзіны Зямлі » на інфармацыйным стэндзе бібліятэчнай установы і правялі для сваіх чытачоў экалагічныя гутаркі каля кніжнай выставы “Жыць у сугучнасці з прыродай”. Бібліятэкары арганізавалі бліц-апытанне “Экалогія – гэта….”, а таксама прапанавалі карыстальнікам памяткі “Зберажом прыроду разам”.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *