Гарадская бібліятэка далучылася да міжведамаснай рэспубліканскай прафілактычнай акцыі «Разам за здаровую будучыню» і правяла круглы стол “Наркаманія – знак бяды”. Ужо сама назва мерапрыемства сведчыла аб тым, што будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя з наркаманіяй. Вядучая бібліятэкар Ірына Палазок прывяла статыстычныя дадзеныя аб нарказалежных хворых як у цэлым на зямным шары, так і ў Рэспубліцы Беларусь.
Падчас работы круглага стала кожны змог выказаць свае думкі і задаць пытанне. Трэнінг “Асацыяцыі” вызначыў зыходнае стаўленне кожнага з удзельнікаў мерапрыемства да дадзенай праблемы. Наколькі страшная наркатычная залежнасць, прысутныя змаглі пераканацца, паглядзеўшы тэматычны відэаролік “Сделай правильный выбор!”. Дапоўніла мерапрыемства кніжная выстава “Наркотыкам няма месца ў жыцці”, а таксама прагляд буктрэйлера па кнізе Яўгена Хвалея “Прынцэса з тусоўкі”.
Людміла Зарэцкая , загадчык гарадской бібліятэкі г. Ашмяны.