Людміла Рыбік: «Ад голасу кожнага з нас залежыць жыццё, якое мы выберам»

Общество

 

Людміла Рыбік, галоўны рэдактар газеты «Ашмянскі веснік»:


— 27 лютага, як і заўсёды падчас такіх важных для дзяржавы падзей, журналісты працуюць. Таму свой грамадзянскі абавязак — удзел у рэспубліканскім рэферэндуме — выканаю датэрмінова. З 22 па 26 лютага такая магчымасць ёсць ва ўсіх, хто ў нядзелю па пэўных прычынах будзе заняты.
Упэўнена, што ад голасу кожнага з нас, беларусаў, надзеленых выбарчым правам, залежыць канчатковы вынік і тое, якое жыццё мы выберам. Праект Асноўнага Закону прапануе шэраг змяненняў і дапаўненняў — яны прадыктаваны часам, узроўнем развіцця грамадства. Шматлікія дыялогавыя пляцоўкі, сустрэчы ў калектывах, дні інфармавання былі прысвечаны тлумачэнню найбольш важных палажэнняў новай Канстытуцыі. А яны накіраваны на захаванне міру і незалежнасці, традыцыйных сямейных каштоўнасцей і гістарычнай праўды, на абарону асобы і сацыяльную падтрымку. Зразумела, што і ад кожнага з нас патрабуецца адпаведны ўнёсак — стваральная праца і сацыяльная адказнасць за свае словы, справы і выбар.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *