Прапаноўваем Вашай увазе некалькі новых фотасюжэтаў. Чакаем Вашых каментараў!
На свята не пайшла
ўласным ходам
А дабралася
“ўсюдыходам”.
***
Лімузін для двайнят
Як народзіцца адзін,
Вось яму — каляска.
На дваіх жа – лімузін,
Едзьце, калі ласка.
Кожны з нас ужо прывык
Да такіх прагулак:
Тата – добры “рухавік”,
І для нас – ратунак.
Па бутэльцы малака
Кожанаму з нас далі,
Толькі б мы без “галака”
Ехалі й маўчалі.
А навошта нам крычаць,
Калі побач тата:
Ёсць каму нас гадаваць,
Каб расці заўзята.
***
Поўняцца дні для мяне інтарэсам,
Бо я веламабільнікаваны:
Гэта значыць тэхнічным прагрэсам
Усебакова даўно падкаваны.
***
Сядзяць на лаўцы сябрукі
І трушчаць чыпсы ў дзве шчакі
Не вельмі смачна, як відаць,
Бо апетыту не чуваць.
Юрый НІКАЛАЕЎ, вершасуправаджальнік фотасюжэтаў.