Вось ўжо некалькі гадоў на старонках газеты “Ашмянскі веснік” рэгулярна з’яўляецца рубрыка “Стоп-кадр”. Яна аб’ядноўвае фотаздымкі і вершаваныя подпісы да іх. Чаму адбылося такое спалучэнне? Іншы раз сам фотаздымак “просіць” нейкага дадатковага сэнсавага патлумачэння, нейкай дабаўкі, якая б дапамагла чытачу ўбачыць асаблівыя ракурсы таго ці іншага здымка, ягоны не толькі адкрыты змест, але і захаваны за тымі аб’ектамі і асобамі, якія адлюстраваны.
Кожную нядзелю мы будзем прапаноўваць Вашай увазе некалькі цікавых фотасюжэтаў, якія былі раней надрукаваны ў газеце.
Малыш еще не может Зато ему поможет
Без этих сильных рук, Всесильный ноутбук
Мне падабаецца прагулка,
Калі ў руках такая булка.
Як пакрысе яе асілю,
Расці я буду, што асілак.
Але ж ураз не з’ем такую –
Я толькі трошкі пакаштую.
Вялікі дзякуй гэтай булцы,
З якой так добра на прагулцы.
Сярод клетак, на лугу, Але ж хочацца хутчэй
Гэта ж так цікава! Стаць на свае ногі,
Толькі бегаць не магу – Каб і мне было лягчэй
Вось у чым тут справа. Без чужой падмогі.
Юрый НІКАЛАЕЎ, вершасуправаджальнік фотасюжэтаў.
Цудоўныя фотаздымкі! Нездарма кажуць, што найбольш цікавыя і змястоўныя сюжэты атрымліваюцца на фотаздымках, на якіх дзеці.