Пятыя Гальшанскія чытанні: тэма акрэслена, задачы вызначаны

Главное Образование События

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшло пасяджэнне, дзе былі акрэслены тэма і форма правядзення Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Пятыя Гальшанскія чытанні”, якія адбудуцца 25 мая бягучага года.

За круглым сталом для абмеркавання мерапрыемства сабраліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Лузіна, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч,                                           акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і культуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя, начальнік аддзела культуры райвыканкама Галіна Балінская, навукоўцы і пісьменнікі.

Першапачатковая тэма канферэнцыі “Канфесійная гісторыя Ашмяншчыны” была прызнана цікавай для даследавання, але вузкай па сваім разуменні. Пасля змястоўнага дыялогу было вырашана прысвяціць юбілейныя чытанні гісторыка-культурнай спадчыне Ашмяншчыны. Прымеркавана канферэнцыя Году кнігі, таму на чытанні будуць запрошаны знакамітыя беларускія пісьменнікі і дзеячы культуры. У планах канферэнцыі арганізаваць выставы ўнікальных і арыгінальных выданняў навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і выданняў нашага раёна. Плануецца і выстава археалагічных рэчаў, якія былі знойдзены на тэрыторыі гальшанскага гарадзішча ў часавых прамежках ад папярэдняй канферэнцыі да бягучай, а таксама відэапрэзентацыя “Археалагічныя знаходкі з 2006 года да сённяшніх дзён”. Удзельнікам і гасцям мерапрыемства будзе прапанавана наведаць гальшанскае гарадзішча і прыняць асабісты ўдзел ў раскопках.

Пазнаёміцца з гісторыяй Гальшан з часоў Сапегаў, будаўніцтва замка да ХХ стагоддзя можна будзе і на выставе “Гальшанскі альфабэт”.

Вялікую ўвагу, як заўсёды, атрымаюць працы і даследаванні самых маладых удзельнікаў чытанняў. На дадзены момант аб’яўлены рэгіянальны пленэр па выяўленчаму мастацтву сярод юных мастакоў Ашмяншчыны, Астравеччыны і Смаргоншчыны. Ва ўстановах адукацыі пройдзе конкурс на лепшае сачыненне па тэме канферэнцыі.

Падчас навуковых мерапрыемстваў адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджванне навукоўцаў, якія ўнеслі важкі ўклад у вывучэнне гісторыі Ашмяншчыны і былі актыўнымі ўдзельнікамі папярэдніх канферэнцый.

Кампазітар Ганна Кароткіна стварыла сюіту (музычную, інструментальную кампазіцыю) “Гальшаны”, якая будзе прэзентавана падчас чытанняў.

26 мая адбудзецца фестываль “Гальшанскі замак — 2012”, дзе гасцям прапануецца прыняць удзел у рыцарскіх забавах, конкурсах, атракцыёнах, а таксама паслухаць канцэрт старажытнай музыкі.

Вераніка ВІШНЕЎСКАЯ.



4 комментария по теме “Пятыя Гальшанскія чытанні: тэма акрэслена, задачы вызначаны

  1. если можно, то скажите пожалуйста будет ли конференция и на какую тему????

  2. В приведенной выше информации вы найдете ответы на свои вопросы. Читайте!!!

  3. «Першапачатковая тэма канферэнцыі “Канфесійная гісторыя Ашмяншчыны” была прызнана цікавай для даследавання, але вузкай па сваім разуменні. Пасля змястоўнага дыялогу было вырашана прысвяціць юбілейныя чытанні гісторыка-культурнай спадчыне Ашмяншчыны. Прымеркавана канферэнцыя Году кнігі.»
    хорошо, я это всё читала…. но так и не поняла …какая же всё-таки тема. или здесь может работать воображение, допустим,я была бы не прочь поучаствовать, но точной темы я не услышала. за все годы моих исследований, накопилось очень много информации, но никто в Ошмянах, на эту инфу не обратил внимание(((( и мне очень жаль((((

  4. ТЭМА ЧЫТАННЯЎ: Гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны!:)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *