Свята талентаў працягваецца

Культура

У Гродне адбыўся другі адборачны этап рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”, галоўная мэта якога — выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі.

Напярэдадні першы тур конкурсу прайшоў у Смаргоні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі з Астравецкага, Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў. Па выніках  адборачнага этапа камісіяй былі выбраны канкурсанты нашага раёна для ўдзелу ў наступным. Нагадаем, што конкурс праводзіцца ў тры этапы.

У Гродзенскай вобласці найбольшая колькасць удзельнікаў была прадстаўлена ў намінацыях “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы”, “Аўтарская песня”. У склад экспертнай камісіі ўвайшлі аўтарытэтныя дзеячы культуры і мастацтва, кіраўнікі вядучых калектываў вобласці, спецыялісты ўстаноў культуры і адукацыі. Члены журы адзначылі высокі выканальніцкі ўзровень канкурсантаў-вакалістаў з Бераставіцкага, Мастоўскага, Слонімскага, Ваўкавыскага раёнаў і самога Гродна.

Вэбпарадокс
разработка ПО

Усяго было прынята 139 заяў. У жанрах выяўленчага і прыкладнога мастацтва, фатаграфіі былі прадстаўлены работы навучэнцаў школ вобласці і Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Членаў журы зацікавілі і ўразілі фотаздымкі на тэму роднай прыроды і помнікаў архітэктуры, адлюстраванні лірычных вобразаў людзей правінцыі.

Творчыя калектывы, асобныя выканаўцы і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў нашага раёна прадставілі свае напрацоўкі ў намінацыях “Народныя спевы”, “Эстрадныя спевы”, “Жывапіс і графіка”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Прыемна адзначыць, што ў дзвюх апошніх намінацыях былі высока адзначаны журы работы настаўніцы выяўленчага мастацтва ДШМ Віталіі Нарковіч і вучаніцы сярэдняй школы №3 Наталлі Адашкевіч. Менавіта гэтыя дзяўчаты і прадставяць нашу вобласць і раён на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю”, які пройдзе ў красавіку ў Мінску.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *