На Дзень нараджэння – усім горадам

Культура События

У мінулую суботу свята прыйшло ў кожную  ашмянскую сям’ю. Жыхары горада, а гэта крыху больш за 15 тысяч людзей,  сталі сведкамі і ўдзельнікамі  важкай юбілейнай даты. Ашмянам  споўнілася ні многа-ні мала —    670 год.

Усе жыхары райцэнтра былі запрошаны на свята. Родны горад рады быў сустракаць сваіх гасцей з самай раніцы, калі аб урачыстасці абвясцілі касцельныя і царкоўныя званы. Святочныя  богаслужэнні з гэтай нагоды прайшлі ў касцёле Святога Архангела Міхаіла і ў храме Уваскрэсення Хрыстова. У розных куточках  Ашмян ужо з дзесяці гадзін працавалі святочныя пляцоўкі. У мікрараёне Заходнім падарунак гараджанам зрабіла дырэктар ААТ “Ашмянскі мясакамбінат” Тамара Філіповіч: тут расчыніў  дзверы фірменны магазін прадпрыемства. У гэты дзень  цэны на   мясную прадукцыю ў “Пачастунку” здзіўлялі і радавалі.

У квартале Будаўнікоў святочны настрой гараджанам стваралі самадзейныя артысты з  Мураванаашмянкоўскага Дома культуры, а на цэнтральнай плошчы горада рэпетыцыю праводзіла рота ганаровай варты. Побач з будынкам Белаграпрамбанка ў каханні свайму гораду прызнаваліся ўстановы адукацыі раёна. Дзіцячыя садкі і школы падарылі гораду кветкавыя кампазіцыі, якія рознымі колерамі пераліваліся ў шыкоўным восеньскім букеце.

Аб тым, што свята ўжо ў разгары, засведчыў сцяг горада, які ўзвіўся ў бясхмарнае  вераснёўскае неба. Ганаровае права падняць яго выпала загадчыку вытворчага ўчастка СВК “Ашмянскі Світанак” Уладзіміру Лаздзіну, майстру сыраробнага завода Марыне Заянкоўскай, урачу-гінеколагу цэнтральнай раённай бальніцы Наталлі Кунц і начальніку ўчастка ААТ “Будаўнік” Генрыху Асмольскаму.

Свае віншаванні гораду з нагоды юбілею выказалі госці, сярод якіх старшыня дзяржаўнай раённай адміністрацыі Сарненскага раёна Украіны Сяргей Патаповіч, мэр самакіравання Вільнюскага раёна Марыя Рэксць, начальнік упраўлення культуры аблвыканкама  Аляксандр Вярсоцкі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Лузіна, старшыня грамадскага аб’яднання “Ротары клуб Мінск” Міхаіл Давыдзік.

Шчырыя словы падзякі  гараджанам за плённую працу і значны ўнёсак у росквіт горада выказалі старшыня райвыканкама Юрый Адамчык і старшыня райсавета дэпутатаў Уладзімір Квяткевіч. Па добрай традыцыі, распачатай пяць год назад,   лепшым з лепшых жыхарам раёна прысвойваецца званне “Ганаровы грамадзянін горада”. Сёлета да слаўнай галерэі ганаровых грамадзян, якіх налічваецца 13, далучыліся Уладзімір Карасёў, акампаніятар школы-інтэрната, і Уладзімір Лазарчык, які шмат год працаваў начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва і намеснікам старшыні райвыканкама па будаўніцтву.

На святочнай сцэне ўзнагароды атрымалі лепшыя працаўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Вынікі ўборачнай кампаніі падвялі аграрыі. Па рэзультатах спаборніцтва сярод сельгаскааператываў дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны СВК “Гальшанскі” (старшыня М. Праўко, першае месца ), СВК “Ашмянскі Світанак” (В. Міхнавец, другое месца) і эксперыментальная база “Баруны” (дырэктар С. Мядзвецкас, трэцяе месца) . За  высокія паказчыкі  на жніве  грашовымі прэміямі адзначаны камбайнеры і вадзіцелі, загадчыкі вытворчых участкаў і звенняў,  занятых на сушцы зерня.

Святочным маршам прайшлі на свяце калектывы прамысловых прадпрыемстваў, сярод якіх ААТ “Ашмянскі дражджавы завод”, ”Ашмянскі мясакамбінат”, райспажыўтаварыства, прадпрыемства “Ашмяны-быт”, ААТ “Сыраробны завод”, “Белкава”, “Будаўнік”, “Радыётэхніка”, Ашмяны-лён”.

Гонар за сельскагаспадарчую галіну адчулі ўдзельнікі ўрачыстасці падчас  парада тэхнікі. Магутныя камбайны замежнай і айчыннай вытворчасці, энерганасычаныя трактары, ільноцерабілкі, рознай мадыфікацыі апырсквальнікі  і іншая тэхніка засведчылі, што з іх  дапамогай магчыма не толькі вырасціць дастойны ўраджай, але і сабраць яго ў тэрмін і без страт.

Аднак, якой бы ні была тэхніка, ва ўсе часы важнейшым быў і будзе чалавек-працаўнік. Славіцца наш горад дастойнымі людзьмі, якія не толькі дабіваюцца высокіх рэзультатаў ў працы, але і перадаюць свой вопыт дзецям і ўнукам.  Ашмяншчына ганарыцца працоўнымі дынастыямі.  Прадстаўнікі некаторых з іх прыйшлі на свята ў поўным складзе. Больш 60 гадоў налічвае працоўны стаж сям’і Кашчыц, якая працуе на мясакамбінаце.  Гонарам СВК “Ашмянскі Світанак” з’яўляецца  сямейная дынастыя Шукеловічаў. На сыраробным заводзе  прыклад у працы паказвае  Станіслава Літвіновіч з дачкой. У гэтым калектыве працавала яе мама і бабуля. Сям’я Спірыдовіч з СВК імя Кляцкова  вось ужо 84 гады працуе ў гаспадарцы.  Тры пакаленні педагогаў налічвае дынастыя Ган-Спірыдовіч- Рагінскія. Больш 60 год працуе ў райспажыўтаварыстве сям’я Станулевіч. Сто год за плячыма руплівых  працаўнікоў з СВК “Граўжышкі” Чаплінскіх. Віншаванні і падарункі прымалі гэтыя сем’і  пад бурныя апладысменты ашмянцаў.

Шчыра віталі гараджане калону юных ашмянцаў, якую ўзначаліла  сям’я Лукашэвіч, дзе падрастае чацвёра дзетак-блізнят. Ва ўрачыстай абстаноўцы  віншаванні  з нагоды нараджэння новай сям’і ад раённага выканаўчага камітэта і народнага калектыву “Жытніца” прымалі Мікалай Кутко і Алена Дземідовіч.  У знак вернасці і вечнага кахання маладыя павязалі стужку на сімвалічнае дрэва шчасця, якое будзе “расці” на востраве Кахання  на вуліцы Гальшанскай, за рэчкай.

Творчы падарунак гораду і яго жыхарам адрасавала моладзь. Гурт “Наша тэрыторыя” з аграрна-эканамічнага каледжа выканаў песню пра Ашмяны ўласнага сачынення, а ўдзельнікі ансамбля “Гарадзенскія карункі” захапілі сучасным танцам. Харэаграфічную кампазіцыю падарылі гараджанам вучні пачатковых класаў школ горада.  На святочнае мерапрыемства завітала калона байкераў і скутэрыстаў.

Завяршылі святочную калону спартсмены раёна:  прадстаўнікі аддзялення міжраённай ДЮСШ прафсаюзаў,  раённай ДЮСШ, каманды ААТ  “Будаўнік” і сыраробнага завода, спартсмены, якія сталі пераможцамі спаборніцтваў рознага ўзроўню. Свае майстэрства пасля яны дэманстравалі падчас паказальных выступленняў у гарадскім парку, на шахматна-шашачным турніры “Лепшы гросмайстар горада”, на гульні чэмпіянату вобласці па футболе са зборнай камандай  Ваўкавыска.

Аліна САНЮК.



2 комментария по теме “На Дзень нараджэння – усім горадам

  1. А праздник получился классный. Яркий, содержательный, насыщенный, запоминающийся. Как говориться: «Без комментариев».
    Вот только профессионалы из Гродненской областной филармонии внесли свою ложку дегтя в Ошмянскую бочку меда. Если бы мне скзали, что это концерт художественной самодеятельности какого-либо сельского клуба, я поверил бы больше. Конечно, нынче ошмянский (и не только ошмянский) зритель продвинут, грамотен и даже где-то капризен. Но, братцы, имейте каплю уважения, вы же не в глухую сибирскую деревню приехали. Особенно «приколол» юморист:-«Поднимите руки у кого есть телевизор! А теперь у кого есть ЦВЕТНОЙ телевизор!». М-да, актуально, актуально в 2011 году, Ощущение, что программа готовилась десять минут, сценарий не готовился вообще. Такие фонограммы имеются у любого любителя попе(и)ть. Чувствовалась некоторая скованность и волнение артистов, ставящая под сомнение их профессионализм. Конечно, некоторые номера были весьма достойные, жаль только, что они не сгладили общее впечатление от концерта. Если бы не предстоящее шоу и салют, то народ бы порасходился.
    Что-то Ошмянам в юбилеи не везет на залетных поп-звезд. На прошлом юбилее пытался выступить Саша Немо, «кривой, как педаль», на этом…
    ЛУЧШЕ бы своим эстрадникам нормально заплатили — сделали бы ЛУЧШЕ!..

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *