Мясакамбінат наладзіў вытворчасць полуфабрыкатаў з мёдам і лафантам

Главное

ААТ «Ашмянскі мясакамбінат» знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых відаў прадукцыі, якія б адпавядалі пажаданням пакупнікоў. У сваю чаргу  спажыўцы сёння аддаюць перавагу прадуктам нашага прадпрыемства. Пра гэта сведчыць  рост аб’ёмаў вытворчасці каўбасных вырабаў на 134 працэнты ў параўнанні з мінулым годам, полуфабрыкатаў – на 110 працэнтаў.

Асаблівасці прадукцыі прадпрыемства —  высокая якасць і выкарыстанне натуральных спецый і  дабавак. Пакупнікі будуць задаволены смакам навінак — полуфабрыкатаў з мёдам і лафантам “Медальён казачны”,  “Паляндвіца для запякання”, “Кавалачак для запякання”, сыравяленай каўбаскі “Грыбны смак” і “Смак арэха”,  вэнджаніны  “Дваранскі пачастунак” і “Арэх мясны”. Як паказвае вопыт, ашмянцы заўсёды с цікавасцю сочаць за з’яўленнем новых каўбасных вырабаў. Тры месяцы назад мясакамбінат наладзіў вытворчасць  сасісак “Калабкі з сырам”, навінку  адразу ацанілі, так што сёння “калабкі”  карыстаюцца вялікім попытам не толькі  ў жыхароў нашага горада і раёна, але і  іншых рэгіёнаў рэспублікі.



Теги:

4 комментария по теме “Мясакамбінат наладзіў вытворчасць полуфабрыкатаў з мёдам і лафантам

  1. Тебе с медом или с лофантом? ))) Насколько ме известно, лофант — это какое-то лекарственное растение

  2. Спадзяюся у хутким часе паспрабаваць таки ласунак. Вельми прыемна што нататка надрукована на роднай мове.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *