Библиотечная система района признана лучшей в области

Культура События

Раённая цэнтралізаваная  бібліятэчная сістэма па выніках працы за  мінулы год заняла першае месца ў вобласці. Такі рэзультат – сведчанне зладжанай работы  23 бібліятэк, якія ўваходзяць у бібліятэчную структуру.

Усе даведзеныя бібліятэкам планавыя паказчыкі   перавыкананы.  Агульная колькасць карыстальнікаў склала звыш 22 тысячы. За год чытачам выдадзена каля 415 тысяч экзэмпляраў разнастайнай літаратуры і перыядычных выданняў. Немалаважны  паказчык – выкананне платных паслуг. Карыстанне камерцыйным  фондам, ксеракапіраванне,  работа на камп’ютары, набор тэксту, карыстанне прававой базай дадзеных, пошук матэрыялаў у інтэрнэце – усе гэтыя паслугі прынеслі бібліятэчнай сістэме звыш 23 мільёнаў рублёў. На высокім узроўні  ў бібліятэках раёна знаходзіцца  культурна-масавай работа. Разнапланавыя мерапрыемствы, акцыі, работа  клубаў і гурткоў, шырокая выдавецкая дзейнасць садзейнічаюць павелічэнню колькасці карыстальнікаў бібліятэк раёна.

Першае месца бібліятэчнай сістэмы раёна складаецца з работы ўсіх бібліятэк. Найбольш актыўна  і творча працуюць раённая цэнтральная бібліятэка,  раённая дзіцячая бібліятэка , гарадская бібліятэка №1, Жупранская, Будзёнаўская,  Гальшанская сельскія бібліятэкі, а таксама Кальчунская бібліятэка-цэнтр.

Аліна САНЮК.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *