Творчество наших читателей. Валентина Лиштван

Культура

Биография

Валентина Вацлавовна Лиштван родилась в деревне Маркинята Ошмянского района. Училась  в Михайловщинской базовой школе, затем в Гродненском училище искусств на отделении хорового дирижирования . Музыкальный слух и поэтический дар унаследовала от  отца Вацлава Константиновича. Много лет отдала работе в учреждениях

Свободное время посвящает написанию стихов. Большинство из них о Родине,  родителях, тех местам, где прошло ее детство.

Творчество

МАЯ АШМЯНШЧЫНА

Паклон табе, Ашмяншчына мая,

Зямелька-матухна, радзімая навекі,

Што крокі першыя мае ты прыняла

І з немаўля зрабіла чалавекам.

Я дзякую, Ашмяншчына, за лёс,

Які заўсёды на дваіх дзялілі –

Тут сярод вольхаў, сосен і бяроз

Мы плакалі, смяяліся, любілі.

Тут шчыры смех, пяшчота, цеплыня

Вакол пануюць, хіба ж гэта мала?

Усё гэта ты, Ашмяншчына мая,

Навекі шчыра мне падаравала!

І мілагучны пераліў крыніц,

Заход над лесам казачна-барвовы,

Дзе пасля спрэчак грому і зарніц

Крыштальны дождж апошнім скажа слова.

Затым вясёлка край мой ахіне

Каўром квяцістым, калярова-дзіўным,

І той, хто тут радзіўся і жыве,

Пашле падзяку Богу за Радзіму!

Паклон табе, Ашмяншчына мая,

За сэрцу мілыя і родныя прасторы,

І што б не здарылася, памятай, што я

З табою буду ў радасці і горы!

СПАДЧЫНА

Дзе спеў птушыны абуджае гай,

Дзе па-сіроцку апусцелі хаты –

Там самы любы і прыгожы край –

Мая Радзіма – вёска Маркіняты.

Там кожная сцяжыначка вядзе

Да самых родных сэрцу ўспамінаў –

Вось Зорка ў вясковай чарадзе

І хата на ўзгорку каля тыну.

Вячэрні і духмяны сырадой,

Матуля са збаночкам каля печы.

І цэдзіць пільна, хвалячы ўдой,

А з кубкам тут як тут і я – малеча.

Ізноў, ізноў мінулае бяжыць –

Крыніцаю, рачулкаю, сцяжынкай.

І так мне хочацца хоць крышачку пажыць

На спадчыне маленькаю дзяўчынкай.

Каб побач усе: матуля, сёстры, брат,

Вясёлы гоман дружнае вячэры,

Але жыццё не павярнуць назад,

Насустрач мама не адчыніць дзверы…

Калі апошні свой адчую час,

Туды паеду, лягу на ўзгорак,

Пакуль жыцця агеньчык  не пагас,

Успомню ўсё: дзяцінства, радасць, гора…

Надыдзе ціха з чырванню заход,

Трава абмые валасы расою.

Апошні верш прашэпча мне чарот,

І гэта ўсё я панясу з сабою.

Дзе тайны невядомага жыцця

З сустрэчай райскай і зямною стратай,

Ды нават пасля забыцця

Са мной застануцца  Маркіняты…

ВЯСНА Ў АШМЯНЫ ЗАВІТАЛА

Вясна ў Ашмяны завітала,

Змяненняў прынясла нямала.

Сады з-пад снегу агаліла,

А гурбы ў цеста замясіла.

Затым сардэчна папрасіла

Прыгрэць нябеснае свяціла.

Пасля цяпла наслала хмары,

Што горш за летнія пажары.

Вада снягі ўшчэнт размыла,

Усё навокал затапіла.

Цякуць па вуліцах рачулкі,

А ручаі па перавулках.

Ашмянка шчыра разлілася,

Тут катастрофа пачалася.

Падчас Вялікага паста

Прарвала дамбу ля маста.

Бяжыць вада па Францішканскай,

Разгул стыхіі ідзе па-панску!

Ужо дамы плывуць па вокны –

Адзенне, мэбля, ежа мокне.

Гаспадары хутчэй у боты –

Каму  тапіцца ёсць ахвота?

Дзе пехатой, а дзе і брасам –

Уратавацца б ліхім часам!

Народ сабраўся , спачуваў,

І хто як мог дапамагаў.

Стыхія шчыра панавала,

Бяды наклікала нямала.

Ды абышла аб’ект адзін –

Карчму пад назвай “Стары млын”.

А там была свая паводка –

Цякла ў раты ракою водка.

А за сталом, быццам манархі,

Сядзелі важна алігархі.

Яны таксама бедавалі,

Журботна думалі, гадалі,

Як больш валюты зарабіць,

І як м крызіс перажыць?

І дзе ўзяць яшчэ мільён,

Каб часам не накрыў закон.

Што ім за справа да паводкі,

Тут зберагчы б у кішэнях сродкі!

А за акном ужо цямнела,

Народ расходзіўся нясмела.

І кожнага амаль да рання

Трывожылі перажыванні.

Як справіцца з ліхой паводкай,

Як зберагчы ў кішэнях сродкі!?

Пра крызіс, быт, пра непагоду

Ляцелі думкі да ўсходу.

А ранкам сонца ўсіх з’яднала –

Вясна ў Ашмяны завітала!

***

Пусть рядом печаль, будто тень,

Ей не дам над собою власти –

Будет завтра, придет новый день,

Будут новыми любовь и счастье.

Оторву календарный листок,

Вместе с ним смяв хандру и унынье.

Улыбнусь – никому невдомек,

Я счастливая буду отныне.

Пусть родные простят и друзья

За кипевшие злобой порывы,

Что обидой жила, затая

В сердце добрые к жизни мотивы.

Тишина и покой вокруг,

Веткой клен мне качнул приветно,

Как давно закадычный друг,

Что-то шепчет трава секретно.

Новостроек веселый ряд,

Улыбаясь, спешит прохожий,

Он чему-то безмерно рад –

Я ему улыбнулась тоже.

Почему? Просто — здорово жить,

Ожидая весну и лето,

Улыбаться, мечтать, любить,

И спасибо судьбе за это!

Стоит почитать:


Теги:

2 комментария по теме “Творчество наших читателей. Валентина Лиштван

  1. Плохо то, что эти люди и их труд остаются в неизвестности. В современном мире уже давно пора отбросить региональный стереотип. Сейчас то время, когда нужно активно создавать новый продукт, с привлечением современных технологий. Продвигайте свою культуру. Ищите не спонсоров, а создавайте команду, производите продукт и сами продвигайте его. СМИ позволяют таким людям найти друг друга и работать плодотворнее на конкретный результат. Совместная работа позволит всей группе совершить эволюционный прыжок, использовать сложные инструменты при копеечных затратах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *