Галина родилась на хуторе Явор Вороновского района. Здесь провела детство и юность. Окончила факультет математики Гродненского института имени Я. Купалы. Преподавала в Дотишской, Енчинской школах, Вороновской школе рабочей молодежи. Некоторое время работала воспитателем в школе-интернате. Приехав в Ошмяны, устроилась преподавателем в сельскохозяйственный техникум. Отсюда ушла на заслуженный отпуск.
Живет в Ошмянах.
МОЙ РОДНЫ КУТ
Штодзённую адрыну мітусню,
Паеду зноў, дзе сэрца моцна б’ецца,
Паслухаю лясную цішыню,
Дзяцінства цень ізноў ускалыхнецца.
Нідзе так водар бэзу не чаруе,
Чаромха не дурманіць так нідзе,
І явар па каліне не сумуе,
Жаўрук замілавана не пяе.
Рамонак так нідзе не ўсміхнецца,
Не песцяцца нідзе так васількі.
Нідзе, магчыма, мне гэта здаецца,
Не плачуць на адлёце журавы.
Там дуб стары мае вартуе вёсны,
Гаючая ў калодзежы вада,
Матуля там мая снавала кросны,
Там ногі цалавала мне трава.
Там лёну поле шоўкам бы ўслана,
І ззяе дыяментамі трава,
Нібы ў сне, хаджу я апантана,
І цешыць краю любага краса.
ЗАМОВА АД АДЗІНОТЫ
Я не адна, я не адна,
Са мною думкі, успаміны,
Са мной мой чалавек адзіны,
З якім у згодзе пражыла.
Я не адна, я не адна,
Са мной старыя фотаздымкі,
Са мной дзяцей маіх абдымкі,
Я іх таксама абняла.
Я не адна, я не адна.
Са мной мае зіма і вёсны,
Са мной браты мае і сёстры,
Матуля любая мая.
Я не адна, я не адна,
Са мной сябры мае, работа,
Я з імі боль дзялю ўпотай,
Душу я з імі адвяла…
Ніхто не стукае ў дзверы,
І цішыня ў маёй кватэры,
А восень плача за акном,
Ян хоць выльецца дажджом.
Зіма завеяю лютуе,
Яе ніхто ўжо не чуе,
Я з ёю песню звяла,
Бо я адна, даўно адна.
СТРАТА
Не тое Варанова, ой не тое!
Змянілася ды раздалося ў шырыню.
Што для мяне было тут дарагое,
Хвалююся, шукаю, не знайду.
Маланкай апаліла навіна,
Закрэсліўшы ўсе мае жаданні,
Няма маёй сябровачкі, няма!
Пабляклі, апусцелі спадзяванні.
І захацелася са скрухай у душы
Да крыжа на пагосце прыхінуцца,
На гэтым, на апошнім рубяжы
Ад думак цяжкіх каб хутчэй прачнуцца.
Магілы прыцярушаны сняжком,
Дыван бялюткі надпісы хавае,
Тут спяць сябры зачараваным сном,
Ім калыханку вецер напявае.
Прабач, што не знайшла цябе жывой,
Не пагасцілі разам у маладосці,
Хай будзе памяць вечнай і пакой…
А завіруха шэпча, шэпча, штосьці шэпча…
АШМЯНЫ
Расой абмыты, ззяе гарадок,
І сонейку насустрач усміхаецца,
І прыгажэй за гэты наш куток
На цэлым свеце не знайсці, здаецца.
Ты маладзееш з кожнаю вясной,
І сэрцам да цябе я прыкаваны,
А маладосць мая заўжды з табой,
Ашмяны, мае любыя Ашмяны!
Калі я пакідаю свой парог,
Дык думаю адною апантаны:
З далёкіх і няведамых дарог
Хутчэй вярнуцца ў родныя Ашмяны.
У апошні шлях калі я адыду,
Як адбаляць усе старыя раны,
Нашчадкі, наталяючы тугу,
Прыедуць у прыгожыя Ашмяны.
Очень теплые и добрые стихи.
Спасибо огромное за них.
Прыемна чытаць вершы на роднай мове
СУПЕР !!!!!
Cпасибо!Здорово!