Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі становіцца важным напрамкам дзейнасці бібліятэчных устаноў

Общество

Духоўныя каштоўнасці дзяцей і моладзі памяняліся. Таму ў падлеткавым асяроддзі часта праяўляюцца такія негатыўныя з’явы, як агрэсія, жорсткасць. Яны трапляюць у дзіцячае грамадства праз сродкі масавай інфармацыі, сацыяльнае асяроддзе дзяцей. У значнай ступені гэта тлумачыцца зніжэннем выхаваўчага патэнцыялу сям’і і сведчыць аб тым, што традыцыйныя формы арганізацыі працэсу выхавання становяцца неэфектыўнымі.

Вопыт развіцця чалавецтва на працягу ХХ стагоддзя паказвае, што паляпшэнне культурнага асяроддзя само па сабе не ў стане маральна палепшыць людзей. Па дадзеных статыстыкі навукова-тэхнічны прагрэс і дасягненні высокага ўзроўню жыцця ў развітых краінах пры рэзкім зніжэнні маральнасці і хрысціянскай рэлігійнасці прыводзяць людзей да расчаравання ў жыцці, страты яго зместу, разладу псіхікі. Што гэта, як не следства адмовы ад традыцыйных каштоўнасцей, у тым ліку і рэлігійных? Вось чаму духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі становіцца ў апошні час важным напрамкам дзейнасці бібліятэчных устаноў.

У гэтым накірунку гарадская бібліятэка №1 цесна супрацоўнічае з храмам Уваскрэсення Хрыстова ў Ашмянах. У бібліятэцы пастаянна ладзяцца кніжныя выставы духоўнай тэматыкі. Для чытачоў робяцца электронныя прэзентацыі. Падчас светлых калядных дзён у бібліятэцы была арганізавана сустрэча з дабрачынным цэркваў Ашмянскай акругі, протаіерэем Пятром Пятлёхам пад назвай “Под чистым снегом Рождества”. Удзельнікі сустрэчы — вучні старэйшых класаў гімназіі №1 разам з настаўніцай Ларысай Канцавой, а таксама пастаянныя чытачы гарадской бібліятэкі — мелі магчымасць задаць святару пытанні на тэмы, якія іх хвалююць.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі №1.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *