Биография
Ирина Избицкая родилась в деревне Бискупцы Лидского района. После окончания школы поступила в Могилевский библиотечный техникум. С 1982 года работает в Гиневской сельской библиотеке.
Стихи начала писать еще в школьном возрасте. Поэзия является ее верным другом и единомышленником. Она привлекает читателей искренностью и открытостью. Каждая строчка ее стихов наполнена любовью к Родине, своим родным и близким, неповторимым уголкам белорусской природы.
Творчество
Малая Радзіма
Бацькоўская хата чакае
3 далёкіх і блізкіх дарог.
Бацькоўская хата прымае
Блудных дзяцей на парог.
Я таксама дадому вярнуся
I Радзіме малой пакланюся.
Абніму яе сэрцам, душою,
Раскажу, што ўжо стала другою.
Што яе не пакіну ніколі,
Папрашу ў яе лепшае долі.
Праганю і нуду, і гаркоту,
I вазьмуся тады за работу.
У працы буду з Радзімай сваёю,
Можа, стану душой маладою.
Можа, сэрца маё ажыве
Да жыцця мяне зноў пазаве.
Бацькоўская хата чакае
3 далёкіх і блізкіх дарог.
Бацькоўская хата прымае
Блудных дзяцей на парог.
* * *
Я расла на беразе Нёмана,
Мне прырода калыскай была.
I ад шуму ляснога і гоману
Я ўсё лепшае пераняла.
Мне сілу давалі дубровы,
А мужнасць — Нёмана хвалі.
А галоўнае — дабро і каханне
Мне давалі жытнёвыя далі.
А дар — дараваць усім крыўду
У падарунак мне сонца слала.
I ўдзячная я прыродзе,
Што яна мне так шмат даравала.
Толькі некалькі слоў
Ты сказаў толькі некалькі слоў
I ўраз разбудзіў мне душу.
Усё прыпомню ізноў і ізноў,
I агонь той у сэрцы тушу.
Я хачу, каб быў побач са мной,
Каб пяшчотнае штосьці шаптаў,
Але ж будзеш ты побач з другой,
Бо яе табе лёс нагадаў.
Для цябе я ніхто, добра знаю,
I нічога ў жыцці ўжо не зменіш.
Ні аб чым я цяпер не гадаю,
Непазбежнага не адменіш.
Надзея
Наракаць на жыццё я не стану.
Ва ўсім толькі я вінавата.
А вось марыць не перастану,
Бо старэць мне яшчэ ранавата.
Я яшчэ захапляцца хачу
Зоркай у небе, усходам заранку,
Марыць пра вечнае, зведаць тугу,
Дачцэ вечарком пеючы калыханку.
Шмат хачу ў жыцці я пабачыць,
Шмат хачу ў жыцці я зрабіць.
Добрым людзям за шчодрасць аддзячыць,
Шчасце буйнымі кроплямі піць.
Вялікі дзякуй зямлячцы за творчасць. Натхнення і новых вершаваных радкоў.
Вельмi добра што есць яшчэ у нас людзi .якiх не праглынула матэрыяльная дрыгва….Поспехау вам i шчасця..