Студэнты дапамаглі прывесці да парадку Барунскі манастыр

Культура

Ход гісторыі нельга спыніць і змяніць. Можна толькі зберагчы тое, што складае нашу агульную гісторыю, нашу нацыянальную радаводную – культурную спадчыну.

Слова памяць і помнікі аднакарэнныя. Вельмі добра, што мы памятаем яркія падзеі нашай гісторыі: як радасныя, так і жахлівыя. Шматлікія з іх знайшлі свае матэрыяльнае ўвасабленне ў архітэктуры, скульптуры, творах манументальнай культуры.

Нельга пераацаніць вялікае значэнне гісторыка-культурнай спадчыны, якая стваралася чалавецтвам не адно тысячагоддзе. Адным са знакамітых і выдатных помнікаў культуры Беларусі 17 стагоддззя, які знаходзіцца на тэрыторыі нашага раёна, з’яўляецца Барунскі кляштар.

МІНУЛАЕ…

Мураваны манастырскі корпус быў пабудаваны ў 1778-1793 гг.. У 1793 годзе тут адкрыта 6-класная школа базыльян. У 1833 годзе манастыр быў перададзены праваслаўным. У манастыры да 1845 г. размяшчалася духоўнае вучылішча. У 1874 годзе манастыр перастаў існаваць самастойна і быў прыпісаны да Віленскага Свята-Духава манастыра, у 1886 годзе у ім адкрыта аддзяленне Свята-Духава манастыра. У 1920 годзе тут пачала працаваць беларуская настаўніцкая семінарыя. У 1922 годзе царква перададзена католікам. У канцы 19 стагоддззя базыльянскі манастыр быў рэканструяваны.

СУЧАСНАЕ…

Усё, што захавалася, прыйшло да нас з гісторыі і болей не паўторыцца: мы павінны зберагаць гэта як арыгіналы мінулага. Калі чалавек абыякавы да помнікаў сваёй Радзімы, значыць, ён абыякавы да сваёй Радзімы. Мураваныя сведкі гісторыі быццам бы эстафета, якая перадаецца з мінулага ў будучае.

На вялікі жаль, сёння стан Барунскага манастыра адлюстроўвае нашы няпоўныя веды аб мінулым. Будынак патрабуе рэканструкцыі і рэстаўрацыі. Але каб вырашыць гэта складанае пытанне, патрэбны вялікія грашовыя сродкі.

Юныя жыхары раёна вырашалі ўнесці свой невялікі ўклад у добраўпарадкаванне кляштара. Прывесці да парадку памяшканні манастыра і тэрыторыю ля яго прыехалі ў адзін з восенскіх дзён члены райкама БРСМ, навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа. На дапамогу старэйшым прыйшлі і вучні Барунскай сярэдняй школы. Юнакі і дзяўчаты з энтузіязмам прыступілі да работы: вымелі смецце, сабралі расчэпленыя цагліны, абрэзалі непатрэбныя дрэвы. Невялікі, але важкі ўклад у вялікую справу.

Спадзяемся, што гэта не апошняя праца. Рэгулярнае падтрыманне аб’екта ў належным санітарным стане дапаможа ўсвядоміць, якую вялікую спадчыну нашых бацькоў і дзядоў мы маем, дапаможа ўбачыць, як многа можам страціць, і пакажа, куды мы павінны скіраваць нашы сілы, каб захаваць нашу культурную спадчыну.

Вераніка ВІШНЕЎСКАЯ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.

На здымках: падчас уборкі манастыра.



Теги:

3 комментария по теме “Студэнты дапамаглі прывесці да парадку Барунскі манастыр

  1. Дорогая Вероника!!!! Подскажите БРСМу, как им свой сайт создать, пусть немного подшевеляться.Ведь комсомол не только взносы собирать, реальных дел надо по — больше, молодежных мероприятий в городе не хватает, приезжаем на выходные, в родном городе- скукота и тишина.

  2. Может посоветуете, где модно подробнее узнать про историю Борунского монастыря.

  3. В библиотеке, милок,книги умные читать надо!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *