Наш зямляк сярод лепшых

Общество

У пятніцу 8 ліпеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя І. Рау адбылася ўрачыстая цырымонія _FOT8270ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў, арганізаваных у рамках VI Фестывалю нефармальнай адукацыі. Лепшым інфармацыйным матэрыялам конкурсу для журналістаў, на думку інтэрнэт-карыстальнікаў, стала серыя з 20 навукова-папулярных артыкулаў у рубрыцы “Беларускае слоўка”, што друкавалася ў газеце “Вечерний Минск” у 2015 г. Яе аўтарам з’яўляецца наш зямляк Уладзімір Куліковіч — аўтар больш за 30 вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове, распрацоўшчык заданняў для алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

— Хачу падзякаваць аддзелу адукацыі, спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама, супрацоўнікам газеты “Ашмянскі веснік”, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны», вучням і настаўнікам маёй роднай Дакурнішскай школы, суседзям і жыхарам станцыі Ашмяны, хто прагаласаваў за “Беларускае слоўка”. Наперадзе нас чакаюць новыя адкрыцці і новыя сустрэчы. Варта памятаць, што любыя перамогі ў жыцці пачынаюцца з роднай мовы і роднай старонкі. Тых мясцін, дзе хадзіў у дзяцінстве. Цаніце сваё. Разам мы зробім Ашмяншчыну самым прыгожым куточкам Еўропы!

Рубрыка “Беларускае слоўка” працягвае жыць на старонках газеты “Мінская праўда”. Раз на тыдзень яе аўтар прапануе чарговыя падарожжы ў гісторыю нашых самабытных слоў.

Фота з граматай. май2014



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *