Живет и работает в Ошмянах. Свое первое стихотворение написала в пятом классе, будучи членом школьной редколлегии. Поэзия сопровождала ее и во время учебы в медучилище, и на работе в больнице в Островецком районе, и в ошмянской санитарно-эпидемиологической службе. Учась на филфаке Гродненского педагогического института, она познакомилась с Василем Быковым, который укрепил ее веру в то, что у нее есть поэтический дар. Публикуется в «Ашмянскім весніку”, в областных и республиканских изданиях. Районной библиотекой издан сборник ее стихов. Работает в средней школе №1 города.
Творчество
ЖЫТА КРАСУЕ
Людзі, скажу вам навіну такую:
Жыта красуе, жыта красуе!
Срэбнае мора пад сінім небам,
Значыць на зімку будзем мы з хлебам.
Сёння жаўрук не спазніўся праснуцца
У хвалі жытнёвыя каб акунуцца,
Бо там на ўзмежку між жоўтых кветак
Песціць матуля шэранькіх дзетак.
Просяць малыя з досвіткам есці,
Менш стала песен — хоць бы прысесці.
Ды і зязюлька больш не кукуе,
Жыта красуе, жыта красуе!
Хай жа абыдуць жыта напасці,
Бо кожны колас зычыць нам шчасце.
Як бы старанна пылок не страсалі,
Мара збылася — ён зноў выплывае.
Пахне духмянае поле без краю
Толькі што спечаным караваем,
Радуе сэрца, душу чаруе,
Жыта красуе, жыта красуе!
***
СУСТРЭЧА З РОДНЫМ ДОМАМ
Смяецца, бы ў дзяцінстве, ціха ранак…
Мо й не было іх, тысячы дарог?!
Дзяўчынкаю ўзбягаю я на ганак,
О родны мой, бацькоўскі мой парог!
Якой маленькай стала наша хата,
Вазоны загрувасцілі пакой.
I мроіцца: з-за печы выйдзе тата,
Употайкі слязу змахне рукой.
Прымосціцца на квёлым табурэце:
«Сядай і ты. Гладышык той адсунь.
Ну, што чуваць, дачка, на белым свеце? —
Закашляе. — Каб ты гарэў, тытунь!»
Няма яго. Бяжыць з гароду маці,
У фартушку — з дзесятак агуркоў…
Як бы малую, прытуліўшы, лашчыць,
I слёзы градам ад вітальных слоў.
…З размовамі, шыкоўнейшым абедам,
Дзень хіліцца да вечару ў цішы.
Святкуе сэрца свята абнаўлення:
Такі спакой і радасць на душы.
Змяркаецца… Нясе пярыну маці
(Набытак шчэ бабулінай вясны).
I сняцца мне ў старой бацькоўскай хаце,
Як у юнацтве, маладыя сны.
***
АШМЯНШЧЫНА
Густы хмызняк, узгоркі ды лагчыны,
I неба сінь, як сінь тваіх вачэй,
Ашмяншчына мая, мая Айчына,
Няма кутка на свеце даражэй.
Тут на лугах цвітуць рамонкі ярка,
I звонка птушкі раніцай пяюць.
Рачулкі дзве — Ашмянка і Панарка
Паклон свой ціха Віліі нясуць.
А зведаў гора гэты край багата,
Ліхіх гадзін нікому не забыць…
У зямлі ашмянскай моцна спяць салдаты,
I іх ніхто не можа разбудзіць.
Нясе рука дзіцячая пралескі,
I не хавае слёз ссівелы камандзір…
Ашмяншчына мая, лясы ды пералескі,
Ды курганоў сухі, халодны жвір…
***
ЗБАВЕННЕ
Упаду ў траву густую ціха ніц,
Дзе зямля сышлася з небам без граніц.
Ні аб чым не буду думаць, бедаваць,
Нада мной пачне зязюля кукаваць.
Дзесьці побач, нізка ля зямлі,
Прагудуць, спяшаючы, чмялі.
Лёгкакрылай птушкаю здалёк
Прыляціць пяшчотны вецярок,
Водар кветак прынясе хмяльны,
Скалыхне дубовы ліст буйны.
Па шчацэ ўніз скацяцца слязой,
Кропелькі ад той расы начной.
I адступіць, знікне сэрца боль…
Потым пад званочкаў перазвон
Светлы, цудадзейны прыйдзе сон.
Соладкі, бы ў маці на руках,
У сырой зямелькі на грудзях.
Абуджуся ўвечар, на зары.
Цішыня…»Таўкуць мак» камары,
Над лугамі — посцілкай туман,
Ні слядочка ад душэўных ран!
Ромуальда Иосифовна! Мы вас любим — ваши ученики.