Наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Ашмянскага ТЦСАН прынялі ўдзел у спартыўным свяце

Спорт

Існуе меркаванне, што спорт і фізічная культура – недаступныя рэчы для людзей з інваліднасцю. Гэтага стэрэатыпа прытрымліваюцца многія. Аднак такі пункт гледжання  з’яўляецца цалкам памылковым. Асобы з інваліднасцю сёння рэалізуюцца ва ўсіх сферах. Спорт і фізічная культура не з’яўляюцца выключэннямі.

Дзясятага снежня наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Ашмянскага ТЦСАН сабраліся разам, каб прыняць удзел у фізкультурна-аздараўленчай праграме “Быць здаровым”. Спартыўнае свята прайшло на базе фізкультурна-аздараўленчага комплекса нашага горада. Пад музыку ўдзельнікі свята разміналіся і дзяліліся на каманды. Пачалося мерапрыемства з прывітальнага слова Алены Венгеравай, намесніка дырэктара Ашмянскага ТЦСАН. Яна падзякавала ўдзельнікам за іх актыўнасць, ініцыятыўнасць, жаданне далучыцца да фізічнай культуры і пажадала поспехаў у спартыўных конкурсах.

Удзельнікі каманд падбадзёрвалі адзін аднаго, хоць істотна хваляваліся перад пачаткам мерапрыемства. На розных пляцоўках іх чакалі разнастайныя выпрабаванні: спаборніцтва па дартсе, міні-чэмпіянат па боўлінгу. Акрамя гэтага, неабходна было паказаць спрыт і ўпэўненае валоданне футбольным і валейбольным мячом. Усе тры каманды з годнасцю спраўляліся з выпрабаваннямі, дэманструючы спрыт і лоўкасць. У склад каманд увайшлі і супрацоўнікі аддзялення. Яны падтрымлівалі і падбадзёрвалі ўдзельнікаў. Пасля заканчэння спартыўных эстафет былі падведзены вынікі, а ўдзельнікі ўзнагароджаны медалямі. Прыемным бонусам сталі і салодкія падарункі, якія паднялі настрой спартсменам.

Марта БАГДАНОВІЧ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *