Асабовы састаў дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь далучыўся да  акцыі “Дай лесу новае жыццё”

Общество

З 12 кастрычніка па 12 лістапада па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне праводзіцца дабравольная рэспубліканская акцыя “Дай лесу новае жыццё”. Яе галоўная мэта – аднавіць пашкоджаныя стыхіяй бураломныя ўчасткі. Падчас стыхіі, што адбылася летам, пацярпелі лясы на тэрыторыі Ашмянскага раёна. Асноўны ўдар прыняло на сябе Гальшанскае лясніцтва.

19 кастрычніка асабовы састаў дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам яго старшыні Канстанціна Моластава далучыўся да дабравольнай акцыі. У Гальшанскім лясніцтве валанцёры далі жыццё новаму лесу, які будзе складацца з саджанцаў бярозы і сасны. Новы лес размясціўся на месцы ветравальна-бураломных лесасек і заняў 2,4 га. Падчас акцыі было высаджана 11 400 маладых дрэўцаў, якія прымножаць лясное багацце нашай краіны.

Марта БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *