У жніўні 1942 г. ў Краснадоне сталі стварацца антыфашысцкія групы з ліку моладзі. У канцы верасня нарадзілася падпольная камсамольская арганізацыя «Маладая гвардыя», якая аб’яднала разрозненыя падпольныя групы горада і працоўных пасёлкаў. А. Кашавы ўвайшоў у склад яе штаба.
Члены арганізацыі ўдзельнічалі ў правядзенні дыверсій у электрамеханічных майстэрнях горада, выдавалі і распаўсюджвалі антыфашысцкія лістоўкі.
У канцы снежня 1942 г. арганізацыя была раскрыта. У пачатку студзеня 1943 г. Алег Кашавы быў затрыманы.
Юнак гераічна трымаўся на допытах. Алег Кашавы расстраляны 9 лютага 1943 г. разам з таварышамі па барацьбе.
#Ошмяны#ДеньПобеды#9мая#УЛИЦЫ_ГЕРОЕВ_ГРОДНЕНЩИНЫ#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ