У кожнага розны шлях да беларускай мовы. Кагосьці прыцягваюць народныя песні, кагосьці – нацыянальная літаратура, іншых – кінематограф. Напярэдадні Дня роднай мовы ва ўстановах адукацыі нашага раёна адбылася дэманстрацыя кароткаметражных анімацыйных фільмаў кінастудыі “Беларусфільм”, якія знаёмяць школьнікаў з гісторыяй нашай краіны, выбітнымі пісьменнікамі і грамадскімі дзеячамі.
— Кіналекторый “Жыве ў вяках беларускае слова – народа душа і народа хвала!” заклікае нашых дзяцей задумацца над важнасцю беларускай мовы, яе каштоўнасцю. Фільмы і мультфільмы ў простай і даходлівай форме апавядаюць пра беларускую культуру і традыцыі. Малодшыя школьнікі з асаблівым замілаваннем і цікавасцю глядзяць мультфільмы з героямі народных казак і апавяданняў, а пасля прагляду задаюць безліч пытанняў, — зазначае Валянціна Бартановіч, метадыст аддзела па пазастацыянарным правядзенні культурных мерапрыемстваў і кінавідэаабслугоўванні насельніцтва Ашмянскага РЦК.
Марта БАГДАНОВІЧ.