Выбар прафесіі – справа адказная, патрабуе ўвагі і пільнасці. Складана знайсці сваю сцяжынку сярод тысячы іншых, цікавых і патрэбных. Многія дзеці імкнуцца быць падобнымі да сваіх бацькоў, прымяраючы на сябе іх заняткі. Некаторых прывабліваюць героі фільмаў, тэлеперадач і гульняў. Каб дапамагчы дзецям зразумець сутнасць кожнай прафесіі, у дзіцячым садку № 3 нашага горада прайшоў займальны занятак, дзякуючы якому выхаванцы змаглі паспрабаваць сябе ў ролі выратавальнікаў, настаўнікаў, цырульнікаў, правізараў і будаўнікоў.
У гульнёвай форме дзеці спасцігалі сутнасць кожнай прафесіі, расказвалі аб сферы дзейнасці сваіх бацькоў. Занятак атрымаўся насычаным, цікавым і ўзбагаціў не толькі новымі ведамі і першасным уяўленнем аб розных прафесіях, але яшчэ і станоўчымі эмоцыямі.
Марта БАГДАНОВІЧ.