Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у Ашмянскім раёне

Местное управление События

Пытанні развіцця будаўнічай галіны рэспублікі, асноўныя палажэнні Канстытуцыі, меры па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў абмеркаваны падчас адзінага дня інфармавання ў Ашмянскім раёне

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў сёння ва ўсіх раёнах рэспублікі, у тым ліку і ў Ашмянскім. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі аграрна-тэхнічнага каледжа, Граўжышкоўскага ВПК, ДБУ-28, ДЭУ-57, аграрна-эканамічнага каледжа. У сустрэчы з педагагічным калектывам каледжа прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Маркевіч.

Размова ў гэты дзень ішла аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 25-гадовы юбілей якой краіна адзначыла на мінулым тыдні. Сярод разгледжаных тэм – развіццё будаўнічай галіны ў Беларусі і супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, адказнасць за парушэнне заканадаўства ў сферы наркакантролю.

Што тычыцца будаўніцтва, то гэта пытанне было абмеркавана праз прызму патрабаванняў нядаўна прынятай Прэзідэнтам Дырэктывы №8 “Аб прыярытэтных накірунках развіцця будаўнічай галіны” і задач, якія стаяць перад будаўнікамі нашага раёна.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

Фота Яўгена АСТРАМОВІЧА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *