Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў на Ашмяншчыне

События

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама абмеркавалі ў працоўных калектывах устаноў і арганізацый раёна актуальныя для насельніцтва пытанні. У калектыве КСУП “Кракоўка” пабывала абласная група пад кіраўніцтвам дырэктара гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблсаюздрук» Паўла Скрабко.

Аб жыллёвым будаўніцтве ў краіне, новых падыходах у заканадаўстве і сітуацыі з будаўніцтвам ў раёне калектыву аўташколы расказаў намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Пашкоўскі.

Падчас сустрэч ашмянцам былі даведзены асноўныя палажэнні Дэкрэта №1 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, растлумачана, каго не ўключаць у базу не занятых у эканоміцы людзей і як працуе раённая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

З надыходам маразоў злабадзённай застаецца тэма бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення, аб чым яшчэ раз нагадалі ўдзельнікі інфармацыйных груп. Падчас сустрэч размова ішла таксама пра рэалізацыю правоў дзяцей-інвалідаў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў расказалі пра адказнасць за парушэнне заканадаўства ў сферы наркакантролю.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *