Дзень інфармавання насельніцтва прайшоў у Ашмянскім раёне

События

Сёння ў рэспубліцы прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп падчас сустрэч у працоўных калектывах абмеркавалі пытанні захавання і развіцця нацыянальнай культуры ў Беларусі, давялі інфармацыю аб выніках сацыльна-эканамічнага развіцця Гродзеншчыны за 9 месяцаў бягучага года, расказалі пра важнасць праходжання дыспансерызацыі, захадах па папярэджванні пажараў і гібелі на іх людзей, рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта №1 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”, а таксама адказалі на пытанні, што паступілі ад насельніцтва.

У гэты дзень інфармацыйна-прапагандысцкія групы Ашмянскага райвыканкама наведалі працоўныя калектывы Гальшанскай СШ, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, Ашмянскага раёна газазабеспячэння, Навасёлкаўскага ВПК. У ААТ “Будаўнік” разам з раённай групай пабывала абласная. Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі союз жанчын» Ірына Сцепаненка і начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Лідзія Сямашка спыніліся на пытаннях развіцця культуры і палітыцы падаткаабкладання ў разрэзе вобласці і рэспублікі.

Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп нагадалі пра неабходнасць напярэдадні перапісной кампаніі прывесці ў парадак адрасную гаспадарку: паклапаціцца, каб на кожным домаўладанні былі аншлагі з нумарам дома і назвай вуліцы. Супрацоўнікі аддзялення па грамадзянству і міграцыі РАУС спыніліся на праблеме здачы жылля замежным грамадзянам і адказнасці гаспадароў, калі ў кватэранаймальнікаў акажуцца несапраўднымі (пратэрмінаванымі) дакументы.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *