Сёння ў рэспубліцы прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Члены інфармацыйна-прапагандысцкіх груп падчас сустрэч у працоўных калектывах расказалі аб мерапрыемствах, запланаваных у сувязі з аб’яўленым у краіне Годам малой радзімы, давялі інфармацыю аб мерах, прымаемых праваахоўнымі органамі і суб’ектамі прафілактыкі па супрацьдзеянні распаўсюджвання наркотыкаў і захадах па папярэджванні пажараў і гібелі на іх людзей, а таксама адказалі на пытанні, што паступілі ад насельніцтва.
У гэты дзень інфармацыйна-прапагандысцкія групы Ашмянскага райвыканкама наведалі калектывы аўтапарку №13, сярэдняй школы №2, ААТ “Ашмянскі мясакамбінат”, ААТ “Торфабрыкетны завод Ашмянскі”, Кальчунскай СШ, Ашмянскай аўташколы, філіяла “Гроднааблпаліва”.
На торфабрыкетным заводзе ўдзельнікі абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы: намеснік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Кончык і вядучы спецыяліст ВРУП “Гроднааблгаз” Аляксандр Лапанік прывялі статыстычныя дадзеныя і агучылі прычыны пажараў на Гродзеншчыне, расказалі аб прафілактычнай рабоце, якая праводзіцца ў вобласці па змяншэнні колькасці пажараў і другіх надзвычайных сітуацый.
Аліна БЕЛІЦКАЯ.