Спартыўны квартэт з Гальшан

Спорт

Працоўны стаж настаўніка фізічнай культуры Віктара Міцкевіча — трыццаць гадоў. За гэты час ён падрыхтаваў не адно пакаленне спартсменаў. Адданы сваёй прафесіі спецыяліст у свой час і сам выканаў пяць нарматываў кандыдата ў майстры спорту па лёгкай атлетыцы, ваенным трохбор’і, спартыўным арыентаванні, лыжных гонках і ваенізаваным кросе. Сёння ён дзеліцца не толькі шматгадовым вопытам і ўменнямі, але і душэўным цяплом са сваімі выхаванцамі.

У Гальшанскую сярэднюю школу Віктар Міцкевіч прыйшоў у 2010 годзе, але, нягледзячы на невялікі адрэзак часу, учарашнія школьнікі і будучыя выпускнікі стараюцца звязаць свой лёс менавіта са спортам. Асабліва Віктар Паўлавіч ганарыцца спартыўным квартэтам Наталлі Міцкевіч, Валянціны Чымбар, Івана Шыдлоўскага і Дзмітрыя Дзянісава.

У Лідскім вучылішчы алімпійскага рэзерву займаецца Валянціна Чымбар, у Гродзенскім — Іван Шыдлоўскі. Віктар Паўлавіч стараецца як мага часцей тэлефанаваць трэнерам сваіх выпускнікоў, каб даведацца аб іх поспехах. Звычайна звяртаюцца за парадамі да свайго настаўніка і самі былыя вучні Гальшанскай сярэдняй школы. А калі прыязджаюць дамоў на канікулы, стараюцца завітаць да настаўніка.

ih7641Of8d8Спартыўны шлях да алімпійскіх вяршыняў Валянціна Чымбар пачала яшчэ ў школе: наведвала заняткі і факультатывы па лёгкай атлетыцы, прымала ўдзел у раённых і абласных спаборніцтвах. У складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці ўдзельнічала ў рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў, дзе стала прызёрам (бег на 600 метраў). На такіх спаборніцтвах талент дзяўчыны заўважылі выкладчыкі вучылішча алімпійскага рэзерву, якія запрасілі яе ў Гродна. Пасля паспяховага выступлення Валянціна пачала займацца спортам на прафесійным узроўні.

Нягледзячы на ўзрост, Валянціна ўжо атрымала званне кандыдата ў майстры спорту па лёгкай атлетыцы, а спартыўныя поспехі папаўняюць выступленні на розных спаборніцтвах. Дзяўчына неаднаразова была пераможцай першынства Рэспублікі Беларусь і алімпійскіх дзён моладзі, срэбраным прызёрам Балтыйскіх юнацкіх гульняў на дыстанцыі 600 метраў. Юная спартсменка прымала ўдзел у першынстве Еўропы на дыстанцыі па бегу 400 метраў з бар’ерамі, прызнана лепшай спартсменкай першынства Рэспублікі Беларусь у памяшканні.

Такія спаборніцтвы далі білет у спартыўнае жыццё яшчэ аднаму выпускніку Гальшанскай сярэдняй школы Івану Шыдлоўскаму. Хоць Іван займаецца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву першы год, ён стаў чэмпіёнам вобласці, прызёрам шматлікіх рэспубліканскіх спаборніцтваў. Адказны і таленавіты юнак займаецца бегам на дыстанцыях 400, 800 метраў і 1,5 кіламетры. Нядаўна Іван стаў лепшым на Міжнародным турніры Карбышава ў Брэсце, куды з’ехаліся ўдзельнікі з васьмі краін.

NLIVVM55cC8

Дачка Віктара Паўлавіча Наталля вучыцца на першым курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры па спецыяльнасці біятлон. Любоў да фізічнай культуры і спорту ёй прывіў бацька-трэнер. Маленькая дзяўчынка з пачатковых класаў мела выдатную фізічную форму і жаданне працаваць. Спартыўная біяграфія яе пачалася на раённым, а пасля на абласным конкурсе «Тата, мама, я — спартыўная сям’я».

rqWj467bh_8

Здольнасці да бегу, валейбола, плавання і іншых відаў спорту далі магчымасць пяцікласніцы перамагаць старшакласнікаў. Віктар Паўлавіч успамінае, што ў школе дзяўчына задумвалася аб музычнай кар’еры, бо творчыя «спаборніцтвы» ёй даваліся такжа лёгка, як і спартыўныя. Прапаноўвалі Наталлі займацца спартыўнай хадзьбой у Гродзенскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, але від спорту дзяўчынка выбрала сама.

За тры месяцы трэніровак Наталля стала кандыдатам у майстры спорту па біятлону. Да паступлення ва ўніверсітэт яны з бацькам-трэнерам займаліся гэтым відам спорту, бегалі на лыжах, стралялі. Двойчы Наталля была пятай на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод юніорак,  на ўніверсіядзе была чатырнаццатай, дзе выступала разам са спартсменамі старэйшых курсаў. Ва ўніверсітэце Наталля стараецца ўсебакова развівацца, таму выступае не толькі на спаборніцтвах па сваёй дысцыпліне, але і заняла другое месца на студэнцкім кросе, і на працягу апошніх шасці гадоў была прызёрам і чэмпіёнкай рэспублікі па зімовым і летнім мнагабор’і.

За шасцігагадовы спартыўны стаж дзяўчына неаднаразова станавілася прызёрам шматлікіх спаборніцтваў. Нездарма пакой Наталлі ўпрыгожваюць граматы, медалі, кубкі, якія нагадваюць аб трывалай, цяжкай працы, у першую чаргу над сабой.

Адзінаццацікласнік Гальшанскай СШ Дзмітрый Дзянісаў удзельнічае ў спаборніцтвах чацвёрты год. НядаўнаCVOpafhp_Q4 на рэспубліканскіх спаборніцтвах у складзе каманды заняў трэцяе месца, а ў асабістым заліку — першае. Ён прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў па зімовым і летнім мнагабор’і «Здароўе», рэкардсмен па прыжках у даўжыню з месца (3.04 м) на абласных спаборніцтвах. У гэтым годзе выступаў у складзе каманды Гродзенскай вобласці (прадстаўнік з раёна), дзе юныя зоркі атрымалі трэцяе месца, а Дзмітрый — першае ў асабістым заліку. Юнак даўно вырашыў звязаць сваё жыццё з ваеннай справай, таму ён актыўны ўдзельнік і пераможца раённых і абласных спаборніцтваў па мнагабор’і  (сярод іх — «Абаронца Айчыны»).

Любоў да фізічнай культуры і спорту Віктар Паўлавіч прывіў многім выпускнікам Гальшанскай школы, якія выбралі фізічную культуру, — Анастасіі Ліпскай (валейбол, БДУФК), Алене Бурачэўскай, якая заканчвае навучальную ўстанову і вяртаецца на працу ў раён (лёгкая атлетыка), Алене Трон (ГрДУ імя Янкі Купалы, лёгкая атлетыка). Ужо падрастае новая змена юных спартсменаў, сярод якіх Ілона Кабак, Аня Бурачэўская, Паша Сінкевіч, якія ўжо дэманструюць выдатныя поспехі на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Кацярына РУДЗІК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *