Куды схадзіць на навагодніх святах у Ашмянах

Анонсы событий

Менш за два тыдні засталося да галоўных зімовых свят. Людзі прыносяць дадому елкі, упрыгожваюць іх яркімі цацкамі і каляровымі агеньчыкамі. Дарослыя рыхтуюць калядны стол, моляцца за сябе і сваіх блізкіх. Дзеці мараць аб падарунках пад зялёнай прыгажуняй і чакаюць сустрэчы з Дзедам Марозам…

IMG_8648

У гэтыя чароўныя дні ўсё здаецца незвычайным: мароз распісвае вокны маляўнічымі ўзорамі, дрэвы стаяць у інеі, нібыта пакрытыя салодкай ватай, белая корка снегу рыпіць пад ботамі і рассыпаецца пад жалезнай апорай дзіцячых санак. Звонкі смех і ружовыя ад марозу шчочкі дзетак, захутаных у цёплыя вязаныя шалікі, усмешкі і ўзаемныя пажаданні дарослых — напэўна, так будуць выглядаць калядныя кірмашы ў Ашмянах (вуліца Першамайская і вуліца Савецкая). Яны адбудуцца напярэдадні каталіцкага свята Божага нараджэння з 22 па 24 снежня, а таксама напярэрадні праваслаўнага свята — 5-6 студзеня. Усіх жадаючых запрашаюць і на навагоднія кірмашы, якія прывабяць нават самага патрабавальнага пакупніка з 28 па 31 снежня.

Напрыканцы снежня на галоўнай елцы горада каля райвыканкама запаляць агні. Гарадское тэатралізаванае свята «Когда зажигаются елки»  адбудзецца 23 снежня а 13 гадзіне.

Традыцыйныя «Рождественские встречи» падораць добры настрой 25 снежня, 7 і 8 студзеня. Сёлета вас чакаюць выступленні народнага тэатра танца і песні «Імпульс», народнага ансамбля цыганскай песні «Джана Рома», студыі тэатральна-эстрадных мініяцюр «Смайл», а таксама латарэя «Шчаслівы білет ад Дзеда Мароза» (хто ведае, каму ўсміхнецца фартуна?).

Адправіцца ў цікавае навагодняе падарожжа, наведаць рэзідэнцыю Дзеда Мароза, закружыцца ў сапраўдным карагодзе, паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах разам з казачнымі героямі  запрашае раённы цэнтр культуры. Шэраг навагодніх тэатралізаваных свят «В зимнем царстве, в волшебном государстве» адбудзецца ў аграсядзібе Вячкойні з 14 снежня па 15 студзеня.

Кацярына РУДЗІК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *