Міжнародная краязнаўчая гасцёўня «Сустрэчы ў лістападзе — 2016» да дня нараджэння нашага земляка Енджэя Снядэцкага адчыніць дзверы 3 снежня 2016 года. Тэма — «Зямлі адзінай чалавек»
Мерапрыемства адбудзецца на базе гісторыка-краязнаўчага музея Кальчунскай школы.
Пачатак — у 10.00 гадзін.
У праграме:
— святая імша ў Гародніцкай капліцы;
— творчая прэзентацыя музея-сядзібы Ф.Багушэвіча (Кушляны, Смаргонскі раён), музея-галерэі Яшунскага палаца (Літва);
— знаёмства з дзейнасцю па адраджэнні культуры Гродзенскага краю факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы;
— знаёмства з гісторыяй старажытных Варнян (Астравецкі раён);
— выступленне аўтара-выканаўцы Валерыя Готкі.
Запрашаем усіх зацікаўленых!!!