У Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці прайшла справаздачная выстава «Калейдаскоп традыцый». Жывыя крыніцы народнай творчасці Ашмяншчыны прадставілі на ёй работнікі культуры нашага раёна.
Традыцыйная народная творчасць − адзін з найбольш дзейсных спосабаў самавыяўлення народа, магчымасць заявіць пра сябе ўсяму свету.
Са старадаўніх часоў да сённяшніх дзён на Ашмяншчыне захаваны многія віды і формы традыцыйнай мастацкай творчасці: разьба па дрэве, ганчарства, ткацтва, вышыўка, роспіс, саломапляценне, выраб лялек… Усё гэта і многае іншае прэзентавалі нашы землякі перад гродзенскімі наведвальнікамі выставы.